г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

У госці да любімых кніг

0
0 3
Дадаў: admin Дата: 19 янв 2022, 11:44

19 студзеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “У госці да любімых кніг” для  вучняў 1 “Б” класа  ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”. Дзеці даведаліся, што такое бібліятэка, колькі кніг захоўваецца ў бібліятэцы, якія з іх  для дзяцей. З вялікай цікавасцю нашы госці разглядалі даведачныя выданні, куды ўваходзяць энцыклапедыі, даведнікі, выданні энцыклапедычнага характару. Дзеці пазнаёміліся з такімі словамі як абанемент, фармуляр чытача. Спадабалася дзецям прайсціся па “бібліятэчным горадзе”, дзе замест вуліц – шэрагі кніжных стэлажоў, замест паверхаў –  кніжныя паліцы, жыхары дамоў – гэта кнігі, даведаліся. Затым дзеці наведалі чытальную залу, дзе іх увазе былі прадстаўлены разнастайныя дзіцячыя часопісы і выставы дзіцячых кніг. Прынялі ўзел у інтэрактыўнай віктарыне “У казачнай краіне”, паглядзелі інсцэніроўку казкі “Пёс и лиса” у выкананні лялечнага тэатра “Праменьчык”. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і цікавай. Напрыканцы мерапрыемства вучні ўрачыста прамовілі “Клятву юнага чытача”.

19 студзеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “У госці да любімых кніг” для вучняў 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”

Весёлые Мультяшки

0
0 11
Дадаў: admin Дата: 29 дек 2021, 07:25

Сегодня нашу жизнь сложно представить без мультфильмов. Милые, очаровательные, смешные, весёлые, добрые. Их любят не только дети, но и взрослые. Пусть даже не все в этом признаются! Сколько бы ни было человеку лет, он всегда с удовольствием смотрит мультфильмы. Так работники филиала «Районная детская библиотека» приглашают принять участие деток младшего школьного возраста в игре-путешествии «Весёлые Мультяшки». Окна младшего абонемента украшены вытинанками, в которых засекречены добрые советские и современные сказки и мультфильмы. Сколько в году месяцев – столько и сказок на окошках. В канун Рождества и Нового года работники библиотеки подготовили фотозону «Волшебство сказки», где все желающие могут сделать фото на память.  Ждём наших читателей и всех желающих в филиале «Районная детская библиотека». Игра-путешествие «Весёлые Мультяшки» и фотозона «Волшебство сказки» уже действуют и продлятся до конца января.

Сегодня нашу жизнь сложно представить без мультфильмов.

Праз кнігу – да дабрыні і міласэрнасці

0
0 11
Дадаў: admin Дата: 29 дек 2021, 06:49

3 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася гадзіна міласэрнасці “Праз кнігу – да дабрыні і міласэрнасці”, прысвечаная Дню інвалідаў. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Школа міласэрнасці” і актыўныя чытачы бібліятэкі. Для многіх дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі свет адчыняецца менавіта праз кнігу. Кніга дапамагае развіваць здольнасці, перамагчы пачуццё адзіноты і няўпэўненасць у сабе. Здаровыя дзеці атрымалі магчымасць задумацца аб людзях, якія жывуць побач і, магчыма, маюць патрэбу ў нашай дапамозе, увазе і падтрымцы. Дзеці разам з вядучай дапамагалі жыхарам краіны “Сердце добра”, якой пагражае небяспека знікнення, склалі памятку добрых спраў і абмяркавалі складнікі дабрыні: беражлівыя адносіны да людзей, дапамога слабым і хворым, не быць прагным, не зайздросціць, не смяяцца над недахопамі іншых. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі гульні: “Это я, это я, это все мои друзья”, “Вежливо-невежливо”, “Пожалуйста”, запоўнілі “Таемны куфэрак” добрымі ўчынкамі, упрыгожылі кніжную выставу сэрцамі з добрымі словамі. На працягу мерапрыемства гучалі песні пра дабрыню. З задавальненнем дзеці прагледзелі мультфільм  пра дабрыню “Чуня”. Была аформлена дзіцячая выстава творчых работ пад назвай “З любоўю і фантазіяй”, на якой прадстаўлены цудоўныя вырабы, ствараныя рукамі маленькіх чытачоў у самых розных тэхніках: працы з тканіны, паперы, вязанне кручком, дэкупаж, фігуркі з салёнага цеста.

3 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася гадзіна міласэрнасці “Праз кнігу – да дабрыні і міласэрнасці”, прысвечаная Дню інвалідаў.

У каралеўстве кніжным

0
0 10
Дадаў: admin Дата: 17 дек 2021, 12:01

8 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “У каралеўстве кніжным”. Пазнаёміцца з дзіцячай бібліятэкай прыйшлі вучні 1 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні”. Супрацоўнікі бібліятэкі ў гульнёвай форме расказалі маленькім чытачам аб правілах карыстання бібліятэкай. Дзеці даведаліся аб беражлівых адносінах да кнігі, аб тым, як паводзіць сябе ў залах бібліятэкі і арыентавацца ў бібліятэчнай прасторы. Бібліятэкар Дзембіцкая А.А. правяла агляд мастацкай літаратуры і перыядычных выданняў для малодшага школьнага ўзросту. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе інтэрактыўных загадак “Казачная карусель”, віктарынах “Верни предмет в сказку”, “Узнай сказку по описанию”. Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіў з п’есай-казкай “Дзве кнігі”. Напрыканцы мерапрыемства маленькія чытачы выбралі сабе кнігі на свой густ.

Строка для правильного отображения темы